Не толькі студэнты: у Мінску працягваюцца акцыі пратэсту
1 верасня супрацоўнікі розных прадпрыемстваў і ўстановаў выходзяць на лакальныя акцыі пратэста.
Каля Мінскага трактарнага завода больш за 50 чалавек. Яны трымаюць плакаты і бел-чырвона-белыя сцягі.
Каля МЗКЦ ўжо больш за 100 чалавек, паведамояе tutby_official. Танчаць і спяваюць пад Вольскага. Зноў падышоў міліцыянт. Яго абступіў натоўп, наперабой пытаюцца, чаму іх разганяюць, за што білі людзей 9-11 жніўня, чаму тых, хто сабраўся на камеру здымаюць. Ён кажа, што мітынг несанкцыянаваны, таму іх разганяюць. Вырваўся з акружэння і зноў у мегафон патрабуе, каб разыходзіліся.
Да МЗКЦ прыехаў белы аўтобус, з яго выскачылі людзі ў цывільным. Падышлі да натоўпу і далі 2 хвіліны, каб пакінуць пляцоўку. Людзі разбегліся, стаяць ля ГЦ "Момо".
Белсат паведамляе пра затрыманні ля МТЗ
А гэта супрацоўнікі Парка высокіх тэхналогій выйшлі на абедзенны перапынак.
Nexta паведамляе, што ў бок палаца Незалежнасці ідуць будаўнікі.