«Немагчыма трываць беззаконне». Яшчэ адзін супрацоўнік «Нафтана» далучыўся да страйку
Ім стаў Аляксандр Ляшкоў — машыніст тэхналагічных помпаў наваполацкага прадпрыемства.
![200176100502_71121.jpg 200176100502_71121.jpg](/img/v1/images/200176100502_71121.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У шэрагах беларускіх страйкоўцаў папаўненне. Сёння ад далучэнні да агульнанацыянальнай стачкі абвесціў Аляксандр Ляшкоў — машыніст тэхналагічных помпаў ААТ «Нафтан».
«Немагчыма больш трываць беззаконье і пераслед работнікаў за іх грамадзянскую пазіцыю і погляды! Жыве Беларусь!» — цытуе працаўніка тэлеграм-канал «Стачка Нафтана».
![200158300108_382250.jpg 200158300108_382250.jpg](/img/v1/images/200158300108_382250.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)