А так можна? У цэнтры Кіева прайшла шматлюдная акцыя пратэсту. Паліцыя падзякавала мітынгоўцам
У цэнтры ўкраінскай сталіцы прайшла чарговая акцыя ў патрымку зняволенага адэскага актывіста Сяргея Стэрненкі. 23 лютага 2021 года, рашэннем Прыморскага раённага суда Адэсы, ён быў асуджаны за выкраданне дэпутата Камінтэрнаўскага
раённага савета на тэрмін 7 гадоў і 3 месяцы.
Міністэрства ўнутраных справаў Украіны падзякавала ўсім, хто браў удзел у акцыі, за тое, што яны прытрымліваліся нормаў заканадаўства. Таксама праваахоўнікі нагадалі, што Канстытуцыя краіны гарантуе грамадзянам свабоду сходаў, паведамляе «Белсат» са спасылкай на прэс-службу украінскага МУС.
Сяргея Стэрненку прысудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі
нібыта за выкраданне і катаванні кіраўніка адной з прарасейскіх партыяў у 2015
годзе. Шмат хто ва Украіне палічыў прысуд палітычна матываваным. Нацыяналісты з
гэтае нагоды зладзілі ва ўсёй краіне акцыі пратэсту.