Незалежны сайт вінаваціць “Гомельскую праўду” ў плагіяце

Гомельскі  незалежны сайт  “Сильные новости абвінаваціў абласную афіцыйную газету ў запазычанні часткі тэкстаў.

 

Гомельскі  незалежны сайт  “Сильные новости абвінаваціў абласную афіцыйную газету ў запазычанні часткі тэкстаў.
 
У прыватнасці, сайт адзначае, што  артыкул “Оглашен приговор о хищениях на Гомельском мясокомбинате за подпісам В. Віктарава, які выйшаў у “Гомельскай праўдзе 11 чэрвеня, пачынаецца са сказа: “Такой маштабнай крымінальнай справы — па колькасці абвінавачаных, адвакатаў, сведкаў, тамоў, часу следства, не разглядаў Гомельскі абласны суд з часу “пажарнікаў і “марозаўцаў.

Між тым, яшчэ 14 мая “Сильные новости» апублікавалі артыкул “Дело гомельского мясокомбината: обвиняемые теперь руководят свидетелями, які пачынаецца з тымі ж самымі словамі.

“Сильные новости прапануюць чытачам самім прааналізаваць 100-адсоткавае супадзенне сказаў. Сайт лічыць, што  значная частка артыкулу “Гомельскай праўды ўяўляе сабой “творча перапрацаваны матэрыял “Сильных новостей.

Служба маніторынгу БАЖ

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: