Незвычайная лаўка з'явілася ў Мінску

На вуліцы Жылуновіча насупраць адміністрацыі Заводскага раёна мантуецца незвычайная лаўка, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Аляксандр Дараховіч.

20181222_110517.jpg

— Такіх пакуль няма ні ў адным раёне горада, — адзначыў Аляксандр Дараховіч. — Над сядзеннем лавы замацавана ажурная аздоба з металу. На ёй пунсовае сэрца і два амура, якія пускаюць стрэлы. Аб'ект сімвалізуе вечнае пачуццё — каханне. І перш за ўсё любоў да сваёй зямлі, малой Радзімы, якой з'яўляецца для «завадчан» родны раён.
Як распавёў Дараховіч, яшчэ адно сэрца, вельмі вялікае і з двума белымі галубамі зверху, з'явіцца ў сакавіку 2019 года да чарговай гадавіны ўтварэння раёна. Усталююць яго ля ўваходу ў ЗАГС Заводскага раёна на фоне кветкавай кампазіцыі.