Ніну Багінскую вызвалілі
Калі актывістка патлумачыла спецслужбам, навошта спаліла сцяг, супрацоўнікі КДБ выклікалі да яе псіхіятра.
Грамадскую актывістку Ніну Багінскую, якую затрымалі ўвечары 1 жніўня пасля спалення чырвонага сцяга каля будынка КДБ у Мінску, у ноч на 2 жніўня вызвалілі з Цэнтральнага РУУС, склаўшы на яе пратакол.
«У КДБ было ўсё вельмі проста: мяне затрымалі, пагаварылі. Я патлумачыла, чаму спаліла чырвоны сцяг зь сярпом і молатам — бо гэта сцяг, пад якім забівалі мільёны людзей, рабілі
генацыд беларусаў.
І што 1 жніўня правяла сваю акцыю, таксама патлумачыла — бо ў гэты дзень ў 1937 годзе тут, ў дворыку турмы «амерыканкі» палілі кнігі нашых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў,
якія мы ужо ніколі не прачытаем.
Мяне слухалі і выклікалі для размовы са мной псіхіятра. Той са мной пагаварыў, і пасля я чула, як ён сказаў ім: «Тут усё нармальна».
Тады мяне адвезлі ў Цэнтральны РУУС, склалі пратакол аб маіх дзеяньнях і пакінулі сабе бутэлечку з газай, якой я змачыла сцяг, каб добра гарэла. Відаць, пакіінулі, як рэчавы доказ.
Але мне нічога не сказалі — будуць заводзіць справу ці не».
Ніна Багінская патлумачыла свой учынак:
«Не збіраюся цярпець той прамаскоўскі вэрхал, які творыцца ў Беларусі. У Мінску стаяць помнікі Леніну і Калініну, гэтым забойцам беларускага народу, а помніка Каліноўскаму дагэтуль паставіць
не можам. Я хацела паказаць прыклад таго, што са злом трэба змагацца, а не патураць яму».
Пенсіянерка Ніна Багінская вядомая актыўным удзелам ў пратэстных акцыях, на якіх яе неаднаразова затрамлівалі міліцыянты. У тым ліку Ніна Багінская адна выходзіла з бел-чырвона-белым сцягам, які
лічыць сапраўдным дзяржаўным сцягам Беларусі.
Паводле Ніны Багінскай, у КДБ і Цэнтральным РУУС Мінска з ёй абыходзіліся карэктна.