КДБ затрымаў Ніну Багінскую, якая спаліла ў Мінску чырвоны cцяг
1 жніўня ў Мінску супрацоўнікі КДБ затрымалі актывістку Ніну Багінскую, якая публічна спаліла чырвоны сцяг з сярпом і молатам. Гэта адбылося каля будынка КДБ.
![nina_bahinskaya.jpg nina_bahinskaya.jpg](/img/v1/news/full/nina_bahinskaya.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У запісцы, якую пакінула Ніна Багінская сваім сябрам, яна патлумачыла сваю акцыю тым, што пад гэтым сьцягам адбываўся генацыд беларускага народа.
Таксама Ніна Багінская выказала пратэст з прычыны нядаўніх арыштаў актывістаў Алеся Макаева і Іллі Дабратвора. «Дзе цяпер знаходзіцца Ніна Багінская мы не ведаем. Бачылі, як да яе выйшлі два
супрацоўнікі КДБ, яны нейкі час размаўлялі, а потым павялі яе ў будынак КДБ», – паведамілі карэспандэнту Свабоды відавочцы акцыі.