Тэкст Прысягі Свабоды на 8 верасня
Адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Уладзімір Някляеў апублікаваў Прысягу свабоды, якая будзе прынятая на акцыі 8 верасня.

Акцыя 17 лютага 2017 г.
Акцыя папярэджання пройдзе ў Дзень беларускай вайсковай славы ў Мінску. Арганізатары акцыі хочуць ушанаваць памяць беларускіх партызан і салдат, якія загінулі ў барацьбе з захопнікамі.

Акцыя пачнецца 8 верасня а 19:00 на Кастрычніцкай плошчы Мінску.
«Мы нагадаем, які лёс чакае агрэсараў на нашай зямлі, успомнім пра беларускія традыцыі партызанскага супраціву», — напісана на старонцы БНК (Беларускі нацыянальны кангрэс).
Падчас акцыі супраць вайсковых вучэнняў «Захад-2017» плануецца прыняць рэзалюцыю.
Пасля мітынгу на Кастрычніцкай удзельнікі пройдуць да плошчы Перамогі, дзе адбудзецца цырымонія ўскладання кветак.
Пасля калона пойдзе на месца прыняцця Прысягі Свабоды.
Арганізатары просяць прыходзіць з кветкамі і рэкамендуюць прыходзіць на акцыю з боку ГУМу.
Паводле www.svaboda.org, belsat.eu