«Пасадзіць надоўга. Хай здохне там!» З'явілася аўдыё, на якім чалавек з голасам, падобным на Караева, выказваецца пра Ціханоўскага

Запіс выклала ў Youtube ініцыятыва ByPol.

Фота brestcity.com

Фота brestcity.com

У сеціве з'явілася аўдыё, на якім невядомы мужчынскі голас эмацыйна выказваецца на адрас блогера Сяргея Ціханоўскага. Грамадская ініцыятыва ByPol сцвярджае, што голас належыць былому міністру ўнутраных спраў Юрыю Караеву.

«Гэты быдлаган краіну хацеў разгайдаць, — чутна на запісу. — На крывых платах, будоўлях нейкіх перадрайвыканкамаў і сельсаветаў, як яны сабе там пяць рублёў скралі... Я казаў пазаўчора ў інтэрвію, што ён, гэтая пачвара, у Расіі бачыў у шмат разоў горш за ўсе гэтыя пытанні, але там ён свой паганы рот не адкрываў: «Мы з чалавекам разбярэмся!». А тут прыехаў на самую найціхую ніву, на самае пакорлівае насельніцтва, на самых лепшых міліцыянтаў у свеце! І пачаў: «Мусара» там»... «Мы разгайдаем гэтую ўладу»... Бачачы, што яму няма процідзеяння.

Добра, што яго хлопнулі. Шкадую толькі, што позна. Хоць вы ж у кастрычніку маю ўвагу на гэта звярталі. Мы з камітэтаўскімі працавалі разам. І добра, што ва ўсіх хапіла мудрасці хоць калі-небудзь яго ўбачыць і хлопнуць.

Хай крычыць на ўвесь свет: «Па мяжы, па бязмежжы». Такая пачвара больш небяспечная, чым любая іншая. Ён больш небяспечны за ўсіх гэтых Бабарыкаў. Ён разбуральнік дзяржавы. Няма на яго артыкула — трэба прыдумаць і пасадзіць яго надоўга. Хай там сядзіць! Хай здохне там!»

Сяргея Ціханоўскага затрымалі 29 траўня — сем месяцаў таму — у Гродне. Яму ставяць у віну арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (Частка першая артыкула 342 КК), перашкода працы ЦВК (артыкул 191 КК) і распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці (Частка трэцяя артыкула 130 КК).