Нямецкі банк KfW IPEX-Bank ануляваў крэдыт на 100 млн.еўра на закупку установак Siemens для Беларусі
Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале заявіў Павел Латушка.
Паводле Паўла Латушкі, ануляваны крэдыт на 100 млн. еўра для мадэрнізацыі беларускай энергасістэмы.
У пачатку красавіка НАУ звярнулася да нямецкіх банкаў, шведскага экспартна-крэдытнага агенцтва EKN і кампаніі Siemens, каб тыя выйшлі са здзелкі па куплі газавых турбін беларускай уладай.
Пасля таго, як шведская EKN адмовілася страхаваць здзелкі па
куплі турбін, нямецкі банк KfW IPEX-Bank ануляваў крэдыт на 100 млн.еўра, які
планавалася выдаткаваць на закупку газатурбінных установак Siemens.
«Адмена гэтага крэдыту не дазволіць прадстаўнікам
нелегітымнай улады завяршыць мадэрнізацыю электрасетак з прыцягненнем знешняга
фінансавання з ЕС», — падкрэсліў Павел Латушка.