Нямеччына запрашае будучых лідараў
У сваёй гадавой праграме прафесійнага развіцця Robert Bosch Stiftung у
супрацоўніцтве з Нямецкім саветам па міжнародных адносінах падтрымлівае
лідараў, якія выступаюць за адказнае лідарства ў грамадскіх інтарэсах.
Для падачы заяўкі на нямецкамоўную праграму навучання запрашаюцца цяперашнія і будучыя лідары з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі, Турцыі, Украіны.
Апошні тэрмін падачы заявак – 18 лютага 2019.
Чаму трэба падавацца?
У аснове гадавой праграмы практычнае навучанне па тэме добрага кіравання і грамадскіх інавацый. Тры міжнародныя семінары прадаставяць стыпендыятам магчымасць пашырыць свае навыкі і веды ў галіне эфектыўнага кіравання, міжсектаральнага супрацоўніцтва і інавацыйнага менеджменту. Пры падтрымцы вопытных кіраўнікоў праектаў стыпендыяты будуць мець магчымасць рэалізаваць свае ўласныя добрыя праекты кіравання ў сваіх арганізацыях. Гэта адкрые шлях для стыпендыятаў актыўна садзейнічаць празрыстасці, удзелу і законнасці ў грамадстве. Пасля завяршэння праграмы арганізатары будуць працягваць аказваць падтрымку грамадзянскай актыўнасці сваіх выпускнікоў з разнастайнымі магчымасцямі для далейшага навучання, стварэннем сетак і сумесных праектаў.
Мова праграмы – нямецкая.
Больш падрабязную інфармацыю аб праграме і працэсе падачы заяўкі можна знайсці на сайце і на старонцы Facebook.