Не перажыў «добраўпарадкавання»

Двухпавярховы драўляны домік з мансардным дахам у Гародні, на вуліцы Віленскай. Прастаяў стагоддзе. Перажыў усе войны ХХ ст., але не перажыў «добраўпарадкаванне».



dom2.jpg

Так дом выглядаў раней. Фота yardkeeper.livejournal.com
Гэты будынак ідэальна ўпісваўся ў наваколле і выразна дапаўняў пагорак на Віленскай. Чыноўнік, які прыняў рашэнне аб зносе будынка, напэўна, нават не задумваецца, што ўнікальнасць Гродна як раз-такі і заключаецца ў наяўнасці вось такіх домікаў.

dom3.jpg


Манументальны дэкор на сцяне ў тэхніцы сграфіта. Нават гэта не стрымала ад руйнавання

dom1.jpg


Рабочыя, якія яго разбіралі, казалі, што дом разбіраюць з-за таго, што ён «порціт від»
Падчас дэмантажу мансарды рабочымі былі знойдзены цікавыя артэфакты: некалькі дзесяткаў падшывак судовых спраў другой паловы ХІХ ст.
supron-licvin.livejournal.com