"Несчастный случай" запісаў кліп пра вайну ва Украіне: "Я офигеваю, мама!" (відэа)

Расійскі гурт "Несчастный случай" на чале з салістам Аляксеем Кортневым запісаў пяціхвілінны кліп на кампазіцыю "Я офигеваю, мама".  

Песня была напісаная яшчэ некалькі гадоў таму, аднак, па словах Кортнева, завяршыць тэкст ён змог толькі тады, калі ва Украіне пачалася вайна. "Песню "Я офигеваю, мама "гады тры складаў, а калі пачалася бойка ва Украіне, яна падышла да лагічнага завяршэння і выспела. У ёй мае разважанні аб бягучым моманце. Я адчуваю крайняе абурэнне і жах ад таго, што адбываецца ў "ЛНР" і "ДНР". Напэўна, нейкую ролю адыгралі ў тым, што здарылася, і мы", — пракаментаваў музыка. У песні ёсць вельмі магутныя і правільныя словы. У прыватнасці, у ёй ёсць такія радкі: "А на площади митинг идет, // Как положено нынче в стране, // Распалившийся братской любовью народ // Аплодирует братской войне.// Я офигеваю, мама!".

Паводле  tsn.ua