Новая зорка інтэрнэту — арангутан сам зрабіў гамак і пагайдаўся ў ім
У заапарку брытанскага горада Атэрстон арангутан зрабіў сабе гамак і
нават паспрабаваў адпачыць у ім. Гэтая сцэна была знятая на відэа
выпадковымі сведкамі. Цяпер ролік набірае папулярнасць, а малпа робіцца
сапраўднай зоркай інтэрнету.
![q4j3fg49wcu.jpg q4j3fg49wcu.jpg](/img/v1/userfiles/images/q4j3fg49wcu.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Жывёла мела ў клетцы коўдру, адзін кут якой быў прывязаны да нацягнутай стужкі. Малпа закінула на суседнюю стужку іншы канец коўдры, а затым залезла ў імправізаваны “гамак”, прытрымліваючы край тканіны.
Арангутан пачаў разгойдвацца, а яго сусед па клетцы стаў яму дапамагаць. Але праз некалькі секунд вынаходлівы прымат расслабіўся і адпусціў край коўдры. Гамак разваліўся, а малпа ўпала.
Паводле Еўрарадыё