Новая хваля «адкаткі пальцаў»

Гарадзенец Уладзімір Фяненка адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў, у сувязі з чым, на яго быў складзены пратакол за «непадпарадкаванне міліцыі». Ці можна пазбегнуць прымусовай дактыласкапіі і чым пагражае адмова? Нягледзячы на тэлефанаванні супрацоўнікаў міліцыі, Уладзімір адмовіўся праходзіць дактыласкапію:



315b4df935f4775ef5033a4833a9e0e1.jpg

Гарадзенец Уладзімір Фяненка адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў, у сувязі з чым, на яго быў складзены пратакол за «непадпарадкаванне міліцыі». Ці можна пазбегнуць прымусовай дактыласкапіі і чым пагражае адмова?

Нягледзячы на тэлефанаванні супрацоўнікаў міліцыі, Уладзімір адмовіўся праходзіць дактыласкапію:

«У законе, — распавядае гарадзенец, — прапісаныя выпадкі прымусовага і дабравольнага зняцця адбіткаў пальцаў. Мой выпадак — дабравольны». У выніку на яго быў складзены пратакол за нібыта «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».
 
Пратакол, паводле якога Уладзіміра выклікаюць зараз у суд, быў складзены без яго прысутнасці, ды яшчэ і з памылкамі.
 
— Зараз пайшла чарговая хваля наступу на тых грамадзян, якія дагэтуль не здалі адбіткі пальцаў, — тлумачыць праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, — па некаторых звестках, такіх людзей застаецца яшчэ каля 20–30 тысяч. Паводле закону, у які былі ўнесеныя змены, ваеннаабавязаны мужчына павінен праходзіць дактыласкапію, хаця ў нарматыўных актах дагэтуль існуе шэраг нестыковак.

Дагэтуль, напрыклад, не падзеленая база асобаў на ваеннаабавязаных і крымінальнікаў, асуджаных за злачынствы. Ніякім чынам не аформлена пагадненне паміж МУС і Міністэрствам абароны. Няма таксама адмысловых электронных апаратаў для ўзяцця адбіткаў — усё робіцца па-старому, без аглядкі на гігіенічныя нормы. У выпадку адмовы чалавеку, хутчэй за ўсё, пагражае грашовы штраф, за якім будзе ісці шэраг чарговых выклікаў.
 
Разбіральніцтва адбудзецца ў будынку Ленінскага суду па вул. Даватара 4-га красакавіка ў 9.30 (суддзя — Сяргейка Н.А., каб 20, альбо зала).

Паводле сайта “Твой стыль