Новая паштоўка ТБМ да юбілею Кастуся Тарасава
10 кастрычніка знакамітаму беларускаму пісьменніку, публіцысту, выдаўцу спаўняецца 75 гадоў. Да гэтага юбілею ТБМ выпусціла чарговую паштоўку з выявай партрэта Кастуся Тарасава на фоне касцёла Святога Роха на Залатой Горцы.
![tarasau_01.jpg tarasau_01.jpg](/img/v1/news/full/tarasau_01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Менавіта гэтым мясцінам беларусай сталіцы быў прысвечаны адзін з твораў пісьменніка. Таксама плануецца выдаць кішэнны каляндарык з такой жа выявай на 2016 год.
Ахвотныя атрымаць юбілейную паштоўку могуць звяртацца ў сядзібу ТБМ і ў офіс БНФ, пачынаючы з 13 кастрычніка.
Акрамя таго, кіраўніцтва ТБМ звярнулася ў Мінгарвыканкам і ў Міністэрства культуры з прапановай надаць адной з вуліц сталіцы імя вядомага пісьменніка. Зараз гэта пытанне разглядаецца.