«Новаму Часу» вельмі патрэбна дапамога!
Шаноўныя чытачы, прыхільнікі беларускага слова
і думкі! Мы вымушаны звярнуцца па вашу дапамогу.
Пандэмія і, як следства, пагаршэнне эканамічнага
становішча адгукнуліся і на нашым з вамі выданні. Значна знізіліся даходы ад
рэкламы, зменшыліся продажы. Але кошты на паслугі розных дзяржаўных і прыватных
структур, на друк і паперу толькі растуць.
Цяпер сабекошт асобніка газеты пераўзыходзіць яго выніковы кошт. А гэта значыць, што ў нас з’явілася запазычанасць па аплаце паслуг друкарні.
Каб пагасіць пазыкі, нам патрэбна 4 000 беларускіх рублёў. Мы разумеем, што сёння ў кожнага з вас не лепшыя часы, але спадзяемся на тых, хто зможа дапамагчы сабраць нам грошы на аплату друку “Новага Часу”.
Грошы можна пералічыць на рахунак:
BY48BLBB30120190790926001001, БІК BLBBBY2X у Дырэкцыі ААТ “Белінвестбанк” па Мінску і Мінскай вобл., г.Мінск вул. Калектарная, 11; атрымальнік Выдавецкае ўнітарнае падпрыемства "Час навінаў", УНП 190790926
З абавязковай пазнакай “добраахвотнае ахвяраванне”.
Шчыры вам дзякуй за падтрымку!