Офіс Ціханоўскай будзе змагацца з пасярэднікамі ў электронных чэргах візавых цэнтраў у Мінску

Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, піша «Позірк».

28 лістапада польскія візавыя цэнтры ў сталіцы і рэгіёнах пачнуць верыфікацыю кліентаў праз Міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі. Верыфікацыйны код будзе сапраўдны на працягу гадзіны, пасля 10 спробаў верыфікацыі кліент будзе часова заблакаваны.

«Гэта вынік нашай працы. Гэта толькі першы, але важны крок», — заявіў Вячорка.

Паводле яго слоў, многія кампаніі-пасярэднікі злоўжывалі сістэмай браніравання дат на падачу візавых дакументаў, што прывяло да вялікіх чэргаў, візу даводзілася чакаць месяцамі, а яе кошт узнімаўся ў разы.

«Пакуль праблема цалкам не вырашана, і мы будзем працаваць над тым, каб усе візавыя цэнтры, якія працуюць у Мінску, прынялі такія меры, каб прадухіліць злоўжыванні», — сказаў дарадца Ціханоўскай.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: