Святлана Ціханоўская ўпершыню наведвае Канаду з працоўным візітам
Святлана Ціханоўская праводзіць працоўны візіт у Канаду. Гэта яе першая паездка ў гэтую краіну, адзначае «Позірк».
Паведамляецца, штро падчас візіту Ціханоўская сустрэнецца з прэм’ер-міністрам краіны Джасцінам Трудо.
Таксама запланавана сустрэчы з міністрам замежных спраў Мелані Жалi і выступ Святланы Ціханоўскай на Галіфакскім міжнародным форуме па бяспецы.
Акрамя таго, анансуюцца сустрэчы экс-кандыдата ў прэзідэнты
з акадэмічнай грамадскасцю, парламентарыямі, беларускай дыяспарай, кіраўніком
Рады БНР Івонкай Сурвілай.
«Галоўнае пасланне канадскаму кіраўніцтву — падтрымаць
беларускі дэмакратычны рух, павялічыць дапамогу Канады беларускай грамадзянскай
супольнасці, СМІ, праваабаронцам», — падкрэслілі ў прэс-службе Ціханоўскай.
Нагадаем, што з 2020 года Канада падтрымлівае дэмакратычныя памкненні беларусаў. Гэтая краіна далучылася да міжнародных сакнцый супраць рэжыму Лукашэнкі.