Улады забаранілі замежным уласнікам прадаваць «Сінэва». Долю хацелі купіць расійцы
Савет міністраў забараніў замежным уласнікам прадаваць акцыі кампаніі «Сінэва». Яе разам з кампаніяй «Нерухомасць Усход» унеслі ў спіс замежных інвестараў, якім забараняецца адчужэнне прыналежных ім акцый беларускіх кампаній, перадае «Е*рарадыё» са спасылкай на дзяржаўныя прапагандысцкія медыя.
![xxl_20.webp xxl_20.webp](/img/v1/images/xxl_20.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гаворыцца, што
гэты дакумент падпісаны «з мэтай абароны эканамічных інтарэсаў
Беларусі».
10 лістапада
стала вядома, што шведскія ўласнікі «Сінэва» збіраюцца прадаць сваю
долю ў кампаніі расіянам. На сёння «Сінэва» — адна з найбуйнейшых
дыягнастычных сетак Беларусі. Яна мае лабараторыі і пункты здачы аналізаў у 25
гарадах краіны.
11 лістапада
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не дазволіць замежным інвестарам выходзіць з
беларускіх кампаній. Ён прыгразіў, што такія кампаніі будуць нацыяналізаваць.
![Трэшачок тыдня. «Жыве Беларусь» для «нацыстаў», сыход «Макдоналдса» Трэшачок тыдня. «Жыве Беларусь» для «нацыстаў», сыход «Макдоналдса»](/img/v1/images/imgl7741_logo_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)