Пікет забаранілі

У Брэсце актывістам дэмакратычных сіл забаранілі правядзенне пікета, прымеркаванага да дзесятай гадавіны знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.



Заяўку ў гарвыканкам на правядзенне 16 верасня пікетавання падавалі чатыры прадстаўнікі гарадскіх арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай,
Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ.



У Брэсце актывістам дэмакратычных сіл забаранілі правядзенне пікета, прымеркаванага да дзесятай гадавіны знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

Заяўку ў гарвыканкам на правядзенне 16 верасня пікетавання падавалі чатыры прадстаўнікі гарадскіх арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ.

Як паведаміла адна з заяўніц, лідэр брэсцкіх сацыял-дэмакратаў Ганна Канюс, удзельнікі пікетавання (20–30 чалавек) збіраліся "прыцягнуць увагу жыхароў горада да гэтай даты, фактаў грубага парушэння ўладамі канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзян, а таксама запатрабаваць рэальнага расследавання спраў пра зніклых вядомых людзей у Беларусі — Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранку, Дзмітрыя Завадскага".

Пікетаванне планавалася правесці з 15.00 да 17.00 на стадыёне "Лакаматыў". Гэта адзінае месца ў горадзе, вызначанае ўладамі для правядзення падобных акцый. Як вынікае з адказу гарвыканкама, пікет забаронены, бо ў гэты час на стадыёне будзе таварыскі матч па міні-футболе сярод жаночых каманд.

"З аналагічнай матывіроўкай нам адмоўлена не першы раз. Дарэчы, нашы шматразовыя прапановы павялічыць колькасць такіх месцаў у Брэсце мясцовая ўлада не падтрымлівае", — сказала Канюс.

Ларыса Шыганава, БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: