Па Мінску прайшлі танкі і гарматы (ФОТАФАКТ)
У рамках падрыхтоўкі да параду 3 ліпеня па праспекту Незалежнасці праехала больш за 100 адзінак вайсковай тэхнікі. На ходніках дэжурылі жаўнеры тэрміновай службы, рух быў часова перакрыты.
![Калона на плошчы Калініна Калона на плошчы Калініна](/img/v1/images/cam05728_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Калона на плошчы Калініна
Мінакі ўсцешана віталі вайскоўцаў, здымалі тэхніку на тэлефоны, махалі рукамі. У кіроўцаў рэакцыя была хутчэй адваротная: рух як па праспекце, так і па сумежных вуліцах ад 18.00 да 19.00 быў спынены.
Генеральная рэпетыцыя парада пачнецца ў 22.00, таму па маршруце праспект Машэрава — вуліца Ціміразева — вуліца Сапёраў — праспект Пераможцаў — вуліца Арлоўская — плошча Бангалор — вуліца Сурганава — праспект Незалежнасці — праспект Машэрава рух будзе абмежаваны, паведамляе «Наша Ніва».