Па сігнале пільных грамадзян

Супраць мастака Аляксея Кузьміча заведзена адміністрацыйная справа па арт. 17.1 (дробнае хуліганства). Падставай стала аголеная акцыя «Міністэрства фалакультуры» 3 кастрычніка на адкрыцці выставы ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (НЦСМ).

zahadnaja_2019_10_3_ncsm_a._ljaszkevicz_0009_logo_1.jpg

Фота Алены Ляшкевіч
Нагадаем, 3 кастрычніка на адкрыцці выставы «Прысутнасць» Аляксей Кузьміч зладзіў мастацкую акцыю «Шчыт». Творца выйшаў амаль голым у файе Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (НЦСМ), толькі самыя інтымныя месцы былі прыкрытыя шыльдай ("шчытом") з надпісам «Міністэрства культуры. Рэспубліка Беларусь». Кінуў на падлогу пачак ад «Віягры», якую, па ягоных словах, прыняў непасрэдна перад тым, і планшэт, на якім было чуваць жаночыя стогны. Замест выявы — чорная карцінка з надпісам «Censored». Раскрыў далоні з надпісамі «Со всем» і «Согласен». Пастаяўшы троху, мастак паведаміў, што акцыя накіравана супраць цэнзуры, якая пануе у НЦСМ, дзе няма сучаснага мастацтва, і сышоў у залу, дзе экспануюцца яго работы.
Раней міліцыя ўжо правяла праверку адносна гэтай акцыі, не знайшла ў дзеяннях мастака парушэння грамадскага парадку і адмовілася ад узбуджэння крымінальнай справы.
Але такое рашэнне не задаволіла некаторых грамадзян, пачуцці якіх закранула акцыя.

screenshot_from_2019_11_25_15_20_17_logo.png


«На гэты раз — жыхара вёскі не тое Салоны, не тое Срамоны — нейкага Кавалёва. Зрэшты гэты хомосапіенс, узброіўшыся лінейкай і цыркулем, пільна вывучыўшы відэа і фота матэрыялы (на акцыі ўжывую яго вядома не было), правёў даследаванне і прыйшоў да высновы, што герб Рэспублікі Беларусь, які знаходзіцца на таблічцы мінкульту, апынуўся роўненька на тым самым подлым месцы, дзе павінна была з адваротнага боку, у той самы час і з асаблівым цынізмам, прытуляцца галоўка майго эрэгіраванага чэлеса.
У сваёй заяве (дарэчы, адпраўленай ва ўсе магчымыя ведамства, акрамя хіба што адміністрацыі прэзідэнта), гэты чалавек просіць для мяне як мага больш суровага пакарання. Пажадана расстрэлу, але і прымусовы псіхіятрычны агляд таксама нядрэнна будзе», — напісаў Аляксей Кузьміч на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Прадстаўляць інтарэсы мастака ў судзе будзе Сяргей Зікрацкі.

facebook.com

facebook.com