Па справе аб выбухах на салюце прад'яўлена абвінавачванне

Следства прад'явіла абвінавачанне двум грамадзянам Расіі, арыштаваным па справе аб выбухах феерверачных вырабаў падчас святочнага салюту ў Мінску 3 ліпеня. Пра гэта ТАСС паведаміў у сераду прэс-сакратар амбасады РФ у Беларусі Сяргей Араеў.

salut1_avt39.jpg

«Абвінавачванне прад'яўлена. Працягваюцца следчыя дзеянні», — адзначыў прэс-сакратар амбасады.
У Следчым камітэце Беларусі пакуль не пацвердзілі гэтую інфармацыю. «Мы пакуль можам сказаць, што расследаванне працягваецца», — сказаў ТАСС афіцыйны прадстаўнік ведамства Сяргей Кабаковіч.
У выніку выбуху феерверачных вырабаў падчас святочнага салюту ў Мінску 3 ліпеня загінула жанчына, 10 чалавек атрымалі раненні. Па дадзеных Мінабароны Беларусі, салютныя ўстаноўкі і самі феерверачныя вырабы былі набыты ў расійскім ААТ «Піра-Рос» (Сергіеў Пасад). 4 ліпеня праваахоўныя органы Беларусі затрымалі двух прадстаўнікоў расійскай кампаніі, следства бачыць у іх дзеяннях прыкметы злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 299 ( Парушэнне правілаў абыходжання з выбуханебяспечнымі рэчывамі, піратэхнічнымі вырабамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Арыштаваных расіян у СІЗА Мінска наведалі консульскія работнікі амбасады РФ. Кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч раней заявіў, што грамадзяне РФ супрацоўнічаюць са следствам.