Пачатак Еўрапейскага дыялогу з Беларуссю
Камісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы суседства Штэфан Фюле распачаў Еўрапейскі дыялог з беларускім грамадствам па пытаннях мадэрнізацыі на сустрэчы ў Брусэлі з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі.
Камісар па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыцы суседства Штэфан Фюле распачаў Еўрапейскі дыялог з беларускім грамадствам па пытаннях мадэрнізацыі на сустрэчы ў Брусэлі з прадстаўнікамі
беларускай грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі.
Сустрэча адбылася пасля прыняцця Саветам па замежных справах высноваў, у якіх віталася ідэя распачаць такі дыялог з беларускім грамадствам. «Я рады, што магу распачаць абмеркаванне
такога станоўчага парадку дня ў цяперашнія цяжкія часы разам з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Я спадзяюся, што наша супольная і адданая праца дапаможа нам лепш
усвядоміць і сфармаваць бачанне таго, як магла б выглядаць сучасная і дэмакратычная Беларусь і што спатрэбілася б, каб да гэтага прыйсці, — сказаў Камісар Фюле пасля сустрэчы, якая стала
пачаткам дыялогу. —Адначасова мы асуджаем тое, што некаторым удзельнікам улады не дазволілі выехаць у Брусэль. Але гэта не перашкодзіць поглядам гэтых людзей быць улічанымі і стаць
неад'емнай часткай нашага дыялогу. Вы можаце быць упэўненыя, што гэты дыялог мы будзем трымаць адкрытым для ўсіх, у каго ёсць бачанне лепшай, еўрапейскай будучыні для Беларусі.»
Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі — гэта шматбаковы абмен меркаваннямі ды ідэямі паміж ЕС і прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі па пытаннях рэформ,
неабходных для мадэрнізацыі Беларусі, па пытаннях звязанага з гэтым патэнцыяльнага развіцця адносінаў з ЕС, а таксама па пытаннях звязанай з гэтым магчымай падтрымкі з боку ЕС.
Дыялог будзе сканцэнтраваны на чатырох ключавых сферах адносінаў ЕС і Беларусі: палітычная рэформа; рэформа судовай галіны і кантакты паміж людзьмі; эканамічныя пытанні і палітыка ў розных
галінах; рэформа гандлю і рынку. Дыялог будзе праводзіцца паэтапна, і першы этап будзе доўжыцца да парламенцкіх выбараў, што пройдуць у Беларусі ў верасні.