Пад Краматорскам украінскія сілавікі патрапілі ў засаду. 6 загінулых, 8 параненых (абноўлена)

Пад Краматорскам адбылося баявое сутыкненне паміж украінскімі сілавікамі і прарасейскімі тэрарыстамі. Пра гэта паведамляе каардынатар групы інфармацыйны супраціў Дзмітрый Тымчук, — перадае "Украінская праўда".



kramatorsk.jpg

"Каля 13.00 у 20 кіламетрах ад Краматорска ў раёне населенага пункта Дмітраўка падраздзяленне 95-й аэрамабільнай брыгады Узброеных Сіл Украіны, якаое ўдзельнічае ў АТА, трапіла ў засаду, якую ўчынілі баявікі", — паведаміў ён.
 

"Па папярэдніх дадзеных, тэрарысты з гранатамётаў знішчылі грузавік, які перавозіў боепрыпасы, пасля чаго завязаўся бой. Адначасова з Краматорску на аўтобусе на падмогу прыбылі 30–40 баявікоў. На верталётах прыбыла і падмацаванне дэсантнікам", — паведаміў Тымчук .
 

"У выніку сутыкнення сярод сілавікоў ёсць загінулыя і параненыя. Аб стратах сярод тэрарыстаў інфармацыі няма", — дадаў Тымчук.

Гэтую ж інфармацыю пацвердзілі ў Мінабароны Украіны:

"Больш за 30 нападнікаў прыбылі і былі загадзя размешчаны ўздоўж ракі па кустах. Першы стрэл тэрарыстаў з гранатамёта трапіў у рухавік другога з БТРаў, які падышоў да маста. Прагучаў выбух. Іншы БТР спрабаваў праштурхнуць пашкоджаную баявую машыну, якая загарэлася, далей ад вёскі. Вайскоўцы прынялі бой", — паведамілі ў Мінабароны.
 

"Пасля першага залпу тэрарыстаў з цяжкай зброі загінулі двое вайскоўцаў, яшчэ 3 былі параненыя. Усяго з прычыны працяглага сутыкнення загінулі 6 вайскоўцаў Узброеных Сіл Украіны. 8 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Адзін цяжкапаранены", — дадалі ў Мінабароны.