Пад Лідай пацярпеў крушэнне самалёт Су-25 ВПС Беларусі

У аўторак, 30 верасня, у Лідскім раёне пацярпеў крушэнне самалёт Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Беларусі.



ukjwxl_w465h262.jpg

 

Каля 11:50 падчас выканання лётчыкам практыкаванні "палёт у зоне" самалёт выніку няштатнай сітуацыі страціў кіраванне і разбіўся, паведамілі ў міністэрстве абароны Беларусі.

У ваенным ведамстве адзначылі, што пілот пераканаўся, што самалёт знаходзіцца не паблізу населеных пунктаў, а затым катапультаваўся. Ахвяр і разбурэнняў няма, лётчыка ўжо выявілі ўдзельнікі пошукава-выратавальнай каманды, ён не пацярпеў. 

Разбірацца ў прычынах надзвычайнага здарэння будзе камісія мінабароны. 

Як паведамляў Тэлеграф, у Навагрудскім раёне 12 чэрвеня 2012 года пры выкананні планавых палётаў у раёне авіяцыйнага палігона адбылося крушэнне яшчэ аднаго самалёта Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы. У тым выпадку самалёт таксама страціў кіраванне.

telegraf.by