Пад Мінскам пройдзе «Дзень радасці»

31 мая, у апошні вясновы вечар гэтага года, адбудзецца Дзень Радасці (ДэРэ) у дзіцячай вёсцы «Вытокі».



dietiam.jpg

Вёска знаходзіцца ў Бараўлянах, і сённяшні там жывуць 86 дзяцей-сіротаў ва ўзросце ад некалькіх месяцаў да 16 гадоў.

 

У ДэРэ паўдзельнічаюць фаершчыкі і выканаўцы сярэднявечных танцаў. Дзеці змогуць паглядзець батлейку і паслухаць канцэрт гурта Re1ikt. Таксама да акцыі, магчыма, далучацца байкеры і клоўн.

 

ДэРэ (дзень радасці) - гэта праект, у межах якога група людзей-валанцёраў Дорыць Радасць дзецям у дзіцячых дамах і школах-інтэрнатах Беларусі.

 

Далучыцца і з'ездзіць у госці да дзяцей, перадаць ім падарункі ці неабходныя рэчы можа кожны.

 

Каб гэта зрабіць, трэба звязацца з арганізатарамі ДэРэ:

+37525 72 586 72, veta_va@mail.ru - Елізавета.

+37529 323 06 09, marina-belaya@yandex.ru - Марына.

Выезд на аўтобусе: 31 мая, 17:00 ад ст. м. «Уручча» з «Альфа Радыё».

 

Пра дзіцячую вёску «Вытокі» можна даведацца на http://guo-istoki.by/. А калі каротка, дык там жывуць дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, якія ў свой час з СПЦ паступілі не ў дзіцячыя дамы і інтэрнаты, а ў вёску. Гадуюцца дзеці ў сем'ях бацькоў-выхавальнікаў, і ў кожнай сям'і ад 5 да 13 дзяцей.