Падалося мала. Брата намесніка камандзіра палка Каліноўскага будуць судзіць па другой справе
Пра новы суд над Сяргеем Франчуком з Бабруйска стала вядома праваабаронцам.

Сяргей Франчук. Фота «В*сны»
Стрыечнага брата прадстаўніка штабу палку Каліноўскага Сяргея Франчука будуць судзіць другі раз запар.
Сяргей Франчук
мае трэцюю групу інваліднасьці, яго ўжо асудзілі на тры гады калёніі за ўдзел у
пратэстах. Цяпер будуць судзіць яшчэ і за абразу Лукашэнкі.
У Мінскім
гарадзкім судзе 28 красавіка Франчука асудзілі на тры гады калёніі ва ўмовах
агульнага рэжыму нібыта за распальваньне варожасьці, а таксама за арганізацыю і
падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны удзел у іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Праваабаронцы паведамляюць, што 13 траўня ў судзе Бабруйскага раёну і гораду Бабруйска адбудзецца разгляд другой крымінальнай справы супраць Франчука — цяпер паводле арт.
368 КК («Абраза Лукашэнкі»). Працэс будзе весьці судзьдзя Вольга Серакова.
Сяргей Франчук —
стрыечны брат намесьніка камандзіра палка Кастуся Каліноўскага Вадзіма
Кабанчука. Франчук мае трэцюю групу інваліднасьці.
За што судзяць
сваякоў каліноўцаў
Праваабаронцам «В*сны» стала вядома пра ціск на сваякоў намесьніка камандзіра палку Каліноўскага Вадзіма Кабанчука з боку беларускіх сілавікоў.
Як узгадвае «Св*бода», першай ахвярай
ціску стаў 32-гадовы стрыечны брат Вадзіма Сяргей Франчук. Як паведаміла маці Вадзіма Таісія Кабанчук, яго забралі з кватэры бацькоў у
Бабруйску, дзе ён жыў апошнім часам. 9 жніўня, калі бацькі Сяргея былі на
лецішчы, 5 чалавек з мінскага АМАПу ўварваліся ў кватэру, ударылі Сяргея
Франчука пісталетам па галаве, правялі ператрус, забралі мабільны тэлефон,
ноўтбук і самога Сяргея.
Яму выставілі
абвінавачаньне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя і
падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны
ўдзел у іх»).
Сілавікі запісалі прымусовае відэа з Сяргеем Франчуком, дзе ён кажа, што ўдзельнічаў у акцыях
пратэсту 2020 году і пісаў камэнтары ў «экстрэмісцкіх» тэлеграм-чатах. На відэа
відаць, што лоб у Сяргея заклеены.
Таксама на допыт
у КДБ выклікалі стрыечную сястру Вадзіма Кабанчука з мужам. У іх таксама
распытвалі, што яны ведаюць пра Вадзіма.
Многія беларусы з пачатку вайны сталі на абарону Украіны, сфармаваліся полк Каліноўскага і полк «Пагоня», таксама беларусы ваююць у шэрагах УСУ. Па падліках штабу Святланы Ціханоўскай, на баку Украіны ваююць каля 1500 беларусаў.