Падчас Вялікага посту слабодскія каталікі збіраюць цукеркі для дзяцей-сіротаў

«Карытас» парафіі Божага Провіду ў Слабодцы распачаў акцыю «Дзелімся любоўю з дзецьмі». Мэтай акцыі з’яўляецца збор на працягу Вялікага посту цукерак для дзяцей з дзіцячага дома.



a16f3a5bda35f1de87328623f0a1711f.jpg

«Карытас» парафіі Божага Провіду ў Слабодцы распачаў акцыю «Дзелімся любоўю з дзецьмі». Мэтай акцыі з’яўляецца збор на працягу Вялікага посту цукерак для дзяцей з дзіцячага дома.

Многія вернікі робяць розныя пастановы на час Вялікага посту, каб перажыць гэты перыяд плённа, гартуючы свой дух, пазбаўляючыся ад дрэнных схільнасцяў і звычак, удасканальваючыся ў пабожных практыках і паглыбляючы сваё духоўнае жыццё. Падзяліцца любоўю з дзецьмі, пазбаўленымі бацькоўскага клопату і любові, праз сімвалічны жэст — жменю цукерак, — з’яўляецца, магчыма, самым простым учынкам, які пад сілу кожнаму. Але радасць на тварах дзяцей і ўсмешкі — лепшая адзнака нават такога простага ўчынку.

Гэта ўжо другая падобная акцыя. У мінулым годзе ў Друеўскі дзіцячы дом было перададзена каля двухсот кілаграмаў цукерак, якія назбіралі вернікі падчас Вялікага посту.

Паводле сatholic.by