Падчас начных праверак запытвалі: «Ці ўсе ў камеры жывыя?»

Пасля 30 сутак арышту на волю выйшла журналістка Глафіра Жук.

Фота: тэлеграм-канал Беларускай асацыяцыі журналістаў

Фота: тэлеграм-канал Беларускай асацыяцыі журналістаў

Глафіра асвятляла для «Народнай волі» працэс па «справе студэнтаў» у Доме правасуддзя і была затрыманая праз колькі дзён ля свайго дома. Яе звінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце, як і Любоў Каспяровіч з TUT.BY.
Глафіра Жук распавяла пра 30 сутак на Акрэсціна:
Аніводнага разу нас не вадзілі ў душ. Толькі адзін раз за ўвесь час вывелі на прагулку, калі ў камеры было 43 градусы Цэльсія.
Падчас начных праверак адчынялі камеру і так і запытвалі: «Ці ўсе ў камеры жывыя?»
У турме на Акрэсціна Глафіра сустрэла сваё 20-годдзе. Нягледзячы на доўгі арышт, перадачы журналістцы аддалі толькі на выхадзе.
У няволі застаюцца яшчэ 24 прадстаўнікі беларускіх медыя.
Паводле БАЖ