Карэспандэнтку «Народнай Волі» Глафіру Жук адлічылі з факультэту журналістыкі БДУ
Афіцыйная прычына адлічэння — дзяўчына не здала сесію.
![photo1624890149_1.jpeg photo1624890149_1.jpeg](/img/v1/images/photo1624890149_1.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Глафіра асвятляла для «Народнай волі» працэс па «справе студэнтаў» у Доме правасуддзя і была затрыманая праз некалькі дзён, нагадвае «Наша Ніва».
Яе абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце і асудзілі на 30 сутак.