Падзеж свіней: Стаўбцоўскі, Іўеўскі, Валожынскі раёны. Дзе яшчэ?
Здымачная група «Аб’ектыву» заехала на СПК «Першаі» ў Валожынскім раёне, куды цяпер не прапускаюць нікога, апроч працаўнікоў. Ветэрынар і ахоўніца аб’екту блыталіся ў тлумачэннях — спачатку казалі пра свіную чуму, пасля проста пра «нейкую хваробу».

Паводле працаўнікоў СПК, чума распаўсюдзілася на некалькі блізкіх раёнаў, між іншымі, Стаўбцоўскі, Іўеўскі ды Валожынскі. Пры гэтым эпідэмія амаль не закранула калгасаў — хварэюць перадусім жывёлы ў прыватных гаспадароў. 9.06.2013: Свіная чума ўжо ў Стаўбоўскім раёне
Трэба адзначыць, што ветэрынар і ахоўніца аб’екту паводзілі сябе даволі спакойна ў параўнанні з жыхарамі Стаўбцоўскага раёну, якія ў панядзелак надзвычай агрэсіўна рэагавалі на нашу камеру.
Вядома, што там свіней масава спальвалі ды вывозілі ў невядомым кірунку. А спробы схаваць праблему звязаныя, хутчэй за ўсё, з жаданнем пазбегнуць абмежаванняў на экспарт беларускай свініны. Украіна
забараніла ўвоз беларускага мяса яшчэ ў траўні, менавіта праз чуткі пра афрыканскую свіную чуму.
Афрыканская свіная чума — віруснае захворванне хатніх і дзікіх свіней. Перадаецца пры наўпроставым кантакце — дастаткова любога дотыку. Смяротнасць ад хваробы — амаль
стоадсоткавая, аднак пагрозы для чалавека ды іншых жывёлінаў няма. Мяса хворай свінні нават можна спажываць пасля прыгатавання.