Паэтычны вечар у Купалаўскім тэатры. Bosch адсвяткавала 135-годдзе Янкі Купалы

Кампанія Bosch і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы арганізавалі паэтычны вечар у гонар дня нараджэння Янкі Купалы. А таксама ў ліпені «Бош Аўта Сервіс» рэалізуе для сваіх кліентаў адмысловы праект, прысвечаны юбілею паэта.

___bosch_y_kupala_135_3.jpg

6 ліпеня, вечарам напярэдадні традыцыйнага свята Купалле, кампанія Bosch і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы запрасілі журналістаў на спецыяльнае мерапрыемства, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння вялікага беларускага паэта і драматурга Янкі Купалы. У выкананні вядомых акцёраў тэатра прагучалі абраныя творы з яго багатай літаратурнай спадчыны.

bosch_y_kupala_135_1.jpg

 «Такцікавараспарадзіласягісторыя, шточалавеку, якінарадзіўсяўсвята, прысвечанаесвяцілунябеснаму, наканаванабылосамомузрабіццасвяціламлітаратурным, аднойсазнакавыхфігурбеларускайнацыянальнайкультуры. 135-гадовыюбілейЯнкіКупалы— адназгалоўныхпадзейгэтагагодадляБеларусі, і Bosch яккампанія, якаяпрацуеўгэтайкраіне, немаглазастаццаубаку. Тымбольш, штоуласнае 135-годдзекампаніямаеадзначыцьусягопразчатырыгады, такштозкласікамбеларускайлітаратурыянаамальаднагодкі», — адзначыўДзмітрыйСкакун, экспертпаразвіццісервісныхканцэпцыйБошСервіс.

bosch_y_kupala_135_9.jpg

bosch_y_kupala_135_10.jpg

 Кампанія Bosch з павагай і пашанай ставіцца як да ўласнай гісторыі і дасягненняў, так і да гісторый і дасягненням кожнай краіны, у якой вядзе сваю дзейнасць. Таму і 135-гадовы юбілей Янкі Купалы беларускі офіс Bosch вырашыў адзначыць адмысловым чынам.

 Паэтычны вечар у Купалаўскім тэатры — не адзіная ініцыятыва кампаніі, прысвечаная юбілею з дня нараджэння Янкі Купалы. Праект атрымае свой працяг у нечаканым фармаце: пачынаючы з 7 ліпеня пры звароце на тэлефонную лінію «Бош Аўта Сервіс» па бясплатным нумары 8 044 5 806 806 усе кліенты ў якасці дадатковай опцыі будуць мець магчымасць праслухаць вершы вядомага паэта ў запісе.

bosch_y_kupala_135_7.jpg

Сваю дапамогу ў рэалізацыі гэтай ідэі кампаніі Bosch аказаў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы: запісаныя для кліентаў «Бош Аўта Сервіс» вершаваныя радкі прагучаць у выкананні тых жа акцёраў, якія прымалі ўдзел у чытаннях, прысвечаных юбілею паэта: Алены Сідаравай, Алеся Маўчанава, Андрэя Саўчанкі, Валянціны Гарцуевай, Дзіяны Камінскай, Дзмітрыя Тумаса, Зоі Белахвосцік, Міхаіла Зуя, Паўла Харланчука, Рамана Падалякі, Святланы Анікей.

bosch_y_kupala_135_2.jpg


 «Прыемна, штосённяшняяпадзеябудземецьпрацяг,ідзякуючыініцыятывекампаніі Bosch вершыЯнкіКупалыбудуцьгучацьнетолькіўсценахНацыянальнагаакадэмічнагатэатра, атаксамаіхатрымаемагчымасцьпачуць, ацаніцьіпалюбіцьбольшшырокаяаўдыторыя», — адзначыў акцёрівядучыпаэтычнагавечараРаманПадаляка.

Спецпраект у гонар 135-годдзя Янкі Купалы для кліентаў «Бош Аўта Сервіс» будзе ажыццяўляцца на працягу ўсяго ліпеня.


Паводле прэс-службы кампаніі Bosch