Пайшоў з жыцця Яўген Шатохін
У Пінску на 65 годзе жыцця памёр беларускі мастак Яўген Шатохін. Творца вядомы сваімі выставамі ў Францыі, Польшчы, Расіі і Злучаных Штатах Амерыкі. Галоўнай задачаю мастак лічыў
адлюстраванне прыгажосці роднай зямлі, гісторыі свайго краю.
Першыя свае выставы мастак арганізаваў у 1972 годзе. За гэты час Яўген Шатохін стварыў некалькі цыклаў і серый прысвечаных выбітным асобам, краявідам земляў, дзе бываў і жыў. У 2010 годзе да
600-годдзя Грунвальдскай бітвы стварыў партрэт вялікага князя Вітаўта.

За сваю плённую працу ў 2004 годзе атрымаў медаль Беларускага Саюзу Мастакоў “За заслугі ў выяўленчым мастацтве. Годам раней беларускі мастак атрымаў званне ганаровага грамадзяніна
французскага горада Альберт.
Ад самага пачатку ўваходзіў у Беларускі Народны Фронт “Адраджэнне. З 1990 па 1999 год быў дэпутатам Пінскага гарсавета. Сябра Сойму Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі –
Беларускі Народны Фронт “Адраджэнне.
25 лютага мастаку споўнілася б 65 год, на гэты дзень яго сябры і паплечнікі рыхтавалі творчыя вечары.
Зміцер Кісель, Радыё Рацыя.