Пакуль сваякі Фурманава галадалі каля СІЗА ў Мінску, яго перавялі ў Жодзіна

Палітвязня Змітра Фурманава, сваякі якога галадалі каля мінскага СІЗА-1, перавялі ў следчы ізалятар у Жодзіна, паведамляе Белсат са спасылкай на «Вясну».

img_5115_1.jpg

Трое содняў з пачатку галадоўкі ні міліцыя, ні прадстаўнікі ўлады ніяк не рэагавалі на галадоўнікаў. А пасля ім паведамілі, што палітвязня перавялі ў Жодзіна.
Пасля навіны аб пераводзе Змітра ў Жодзіна, яго бацькі вырашылі туды паехаць, каб даведацца пра падрабязнасці.
35-гадовы гарадзенец Зміцер Фурманаў быў затрыманы 29 траўня падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам на прэзідэнцтва Святланы Ціханоўскай. Ён быў рэгіянальным каардынатарам. У той жа дзень быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі і ягоныя паплечнікі.
Яго вінавацяць у паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Беларускімі праваабаронцамі ён прызнаны палітвязнем.
26 ліпеня сваякі вязня пачалі галадоўку каля СІЗА-1 у Мінску, дзе ён знаходзіўся.