Паліне Шарэндзе-Панасюк далі два гады калоніі, цяпер пяць гадоў турмы пагражае яе мужу Андрэя Шарэнду
Пра гэта «Белсату» паведамілі сваякі берасцейца. Мужчыну вінавацяць у «паклёпе на прэзідэнта» .

Мужа палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, якая нядаўна атрымала два гады калоніі, будуць таксама судзіць. Яго вінавацяць па артыкуле "паклёп на прэзідэнта». Паводле гэтага артыкулу бацьку двух малалетніх дзяцей пагражае да 5 гадоў турмы.
Працэс распачнецца ў судзе Маскоўскага раёну Брэста 28
чэрвеня, яго будзе весці суддзя Марыя Аліферук. Цяпер Андрэй Шарэнда
знаходзіцца пад хатнім арыштам.