Палітвязень Ілля Смольскі выйшаў на волю
Ілля Смольскі 14 студзеня скончыў адбываць пакаранне і выйшаў на волю. Суд прызначыў палітвязню 1 год «хіміі».
Іллю Смольскага з Брэста абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнага сцяга паводле артыкула 370 Крымінальнага кодэкса.
16 верасня каля гадзіны ночы нехта падышоў да будынка харэаграфічнай школы ў Брэсце, падскочыў, тузануў дзяржаўны сцяг, пры гэтым дзяржала зламалася і сцяг упаў на зямлю, — распавялі следчыя.
Судзілі хлопца ў судзе Ленінскага раёна Брэста. 6 лістапада ямубыў вынесены прысуд — 1 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.