Раман Халілаў: Гэта пакаранне за маю дзейнасць
Гаянэ Ахціян — маці анархіста Рамана Халілава — амаль два месяцы пад арыштам. Яны трымаецца мужна, хаця знаходзіцца ў СІЗА-1 у вельмі цяжкіх умовах, як і ўсе палітычныя.

Гаянэ Ахціян — сардэчніца, але паведамляе сыну Раману, што з ёю ўсё добра. Раман ведае, што на маці ніякай віны няма, але яе ўсё роўна пасадзяць па надуманым крымінальным артыкуле за арганізацыю або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак. Пра гэта Раман Халілаў распавёў Радыё Рацыя:
— Гэта адплата за дзяцей, яны так і пішуць, што бацькі адказныя за дзейнасць сваіх дзяцей. Адвакат пад падпіскай аб неразгалошванні. Таму нічога не кажа. Я думаю, што мама будзе знаходзіцца максімальна доўгі тэрмін у СІЗА, таму што там умовы досыць жорсткія. І пасля гэтага, відаць, яна будзе асуджаная па крымінальнай справе, і яе накіруюць у калонію.

Сілавыя структуры не
змаглі дараваць яе сыну анархісту Раману Халілаву акцыю ля Беларускай амбасады
ў Варшаве ў падтрымку забітага Андрэя Зельцэра. Пасля акцыі яны прыйшлі ў
кватэру яго маці, выбілі дзверы, правялі вобыск, падчас якога паставілі яе на
калені. Праз 10 сутак арышту, вылі вылучаныя крымінальныя абвінавачванні, паводле
якіх можна пасадзіць жанчыну надоўга.
Паводле Радыё Рацыя