Палітвязня Яўгена Маранца, які з'яўляецца футбольным заўзятарам, асудзілі ў другі раз
Сёння Гомельскі абласны суд разгледзеў справу палітвязня Яўгена Маранца. Новае абвінавачванне яму выставілі ўжо пасля першага прысуду.

Пасля
таго, як зімой былога заўзятара футбольнага клуба «Гомель» асудзілі да трох
гадоў пазбаўлення волі паводле ч.1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 333 (Незаконны
абарот моцнадзеючых або атрутных рэчываў) Крымінальнага кодэкса, яму выставілі новае абвінавачанне — па ч.1 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо
ўдзел у ім).
Справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Суддзя Мікалай Доля
вынес палітвязню новы прысуд — 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага
рэжыму.