Палітвязню Ціхану Осіпаву не перадалі больш за 10 заказных лістоў — іх знішчылі
Цэнзар не прапусціў больш за 10 заказных лістоў да палітвязня Ціхана Осіпава. Яму прынеслі толькі акты аб іх знішчэнні, паведамляюць праваабаронцы.
26-гадовы палітвязень Ціхан Осіпаў 31 студзеня адзначаў Дзень народзінаў. Каб віншаванні дайшлі да хлопца, яго жонка Вольга прапанавала дасылаць заказныя лісты. А ў выпадку, калі цэнзар не прапусціць іх, то Ціхан усё адно даведаўся б прозвішчы тых, хто дасылаў. У выніку, на выходных хлопцу прынеслі больш за 10 актаў аб знішчэнні лістоў. Пра гэта палітвязень напісаў жонцы. Ён пералічыў прозвішчы тых, ад каго былі лісты і паддзякаваў ім за падрымку: «Усім ім, канешне, дзякуй! Але... Інакш я б з задавальненнем адказаў ім».
Нагадаем, Ціхана Осіпава ў траўні асудзілі
да 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму за наезд на пецярых
вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні 2020 года (ч.1 арт. 14 і 362), удзел у
масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293), а таксама за ілжывы данос (ч. 1 арт. 400).
Падтрымаць Ціхана Осіпава можна на адрас: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183.