Да справы беларускай лыжніцы можа падключыцца Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту

Міжнародны алімпійскі камітэт дапускае, што да справы беларускай лыжніцы Дар'і Далідовіч можа падключыцца Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту (FIS).

social_darya_dolidovich_esquiadora_bielorrusia_huye.jpg


«Ці магчымыя санкцыі ў адносінах да беларускага боку з-за сітуацыі з Далідовіч? Пытанне ўздымалася, цяпер гэта пытанне асабліва паміж Федэрацыяй і нацыянальным камітэтам. Калі мясцовая Федэрацыя палічыць патрэбным нешта зрабіць, то яна гэта зробіць. А мы заклікаем усе Федэрацыі да таго, каб усе беларускія спартсмены маглі бяспечна спаборнічаць, без усялякай дыскрымінацыі», — цытуе АФН кіраўніка прэс-службы МАК Марк Адамс.

«Трэба разумець, што гэтая сітуацыя здарылася па-за Алімпіядай. Трэба вырашыць гэтую сітуацыю паміж Федэрацыяй і лыжніцай. Калі гэта не будзе зроблена, то ўключыцца ўжо Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту», — адзначыў прадстаўнік МАК.

«Вы ведаеце, якія меры мы ўжылі да беларускага Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Мы прыпынілі фінансавыя выплаты ў іх адрас, акрамя стыпендый для спартсменаў і грошай для падрыхтоўкі да гульняў. Мы прымалі і прымаем меры», — падкрэсліў Марк Адамс.

Напярэдадні беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч разам з сям'ёй, уключаючы дачку Дар'ю, пакінуў Беларусь і пераехаў у Польшчу.

У канцы 2021 года Дар'я Далідовіч і падапечная яе бацькі Святлана Андрыюк былі дыскваліфікаваныя беларускай федэрацыяй па палітычных матывах.