Палітвязню Вячаславу Шэлямету — 20!

Сёння дзень народзінаў адзначае беларускі палітвязень Вячаслаў Шэлямет. Свае дваццацігоддзе хлопец сустракае за кратамі СІЗА-6 у Баранавічах.

shelemet_.jpg


Вячаслава затрымалі 20 жніўня 2020 года і абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Хлопцу пагражае ад 3 да 8 гадоў зняволення.
«Новы Час» жадае Вячаславу хуткага вызвалення і шчаслівага жыцця ў вольнай Беларусі!
Вы можаце павіншаваць і падтрымаць хлопца лістом ці паштоўкай па адрасе:
СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В.