Палітычнага эксперта Арцёма Шрайбмана забіраюць у войска
Гаворка ідзе пра вайсковыя зборы, якія будуць працягвацца 25 дзён.
Палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана забіраюць на вайсковыя зборы. Яны працягнуцца амаль месяц.
«Каго чакаюць 25 дзён, поўных сэнсу, той я», — напісаў з гэтай нагоды аглядальнік на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Шрайбман — адзін з самых папулярных палітычных
аналітыкаў, яго тэкстаў, інтэрв'ю і эфіраў карыстальнікі сеціва чакаюць з вялікай цікавасцю.