Палітзняволеная Дар'я Данілава выйшла на волю

Арыштаваная па «справе T*T.BY» Дар'я Данілава правяла за кратамі 11 месяцаў.

photo_2022_04_25_12_21_17.jpg

Пра вызваленне Дар'і Данілавай паведаміла ў Фэйсбуку дачка Юліі Чарняўскай Яўгенія Чарняўская.


Дар'я Данілава — менеджарка праекта TAM.BY, дырэктарка RocketData.
Яна была затрыманая 18 траўня ў рамках крымінальнай справы, пачатай супраць навінавага парталу T*T.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса).
25 красавіка 2022 года Дар'і прысудзілі год і чатыры месяцы калоніі. Суддзя Алег Каляда прызнаў яе вінаватай паводле ч. 1 арт. 342. Улічваючы тэрмін, праведзены ў СІЗА, яе адпусцілі ў зале суда.