Палітзняволеную пакаралі калоніяй за ўдзел у акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года
У судзе Жлобінскага раёна вынесены прысуд прадпрымальніцы з Рагачова Людміле Кірыленка, якую абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Суддзя Яўген Ерафееў прысудзіў жанчыне год калоніі, інфармуюць праваабаронцы.
35-гадовая Людміла Кірыленка трапіла на відэазапіс пратэснай акцыі 9 жніўня 2020 г. У траўні 2021 яе апыталі па гэтым факце, а таксама вынялі тэлефон і сукенку, у якой яна была падчас акцыі. Людміла не адмаўляла, што прысутнічала сярод людзей з-за цікавасці, але ніякіх актыўных дзеянняў не рабіла.
І толькі 19 студзеня 2022 года Людмілу затрымалі і даставілі ў Жлобінскі раённы аддзел Следчага камітэта на допыт. Пасля яго жанчыну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Жлобінскага РАУС, а затым этапавалі ў Гомель у СІЗА № 3.