Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую паставілі ў СІЗА на два прафулікі і адпраўляюць у Навінкі

Вольгу Класкоўскую накіравалі ў Навінкі для псіхіятрычнай экспертызы, паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на маці палітзняволенай. Праз гэта ў яе адбыўся доўгі этап з брэсцкага СІЗА-7, куды яе этапавалі каля трох тыдняў таму для правядзення следчых дзеянняў па новай крымінальнай справе. Ужо 9 снежня маці даведалася, што дачку перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага, а за пару дзён да гэтага Вольга даслала ліст з баранавіцкага СІЗА-6.

Вольга Класкоўская

Вольга Класкоўская

У лісце ад 1 снежня Вольга Класкоўская напісала, што ў СІЗА яе паставілі адразу на два прафілактычныя ўлікі: як «схільную да эстрэмісцкай і іншай дэкструктыўнай дзейнаці» і «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў»:
«Матуля, апошняя катэгорыя азначае, что цяпер усюды па СІЗА маё перамяшчэнне будзе толькі ў кайданках (пры гэтым, зашпільваюцца яны за спінай). Калі іду да доктара, у душ і г.д, я ўвесь час у кайданках. Больш за тое, нават на ранішняй і вечаровай праверках у камеры — я таксама ў кайданках. Пра апошнюю катэгорыю распавялі ў калоніі №4, а колонія праінфармавала мяне літаральна за пару дзён да этапу ў Брэст. І толькі на словах. Афіцыйна мяне пад подпіс з гэтай катэгорыяй ніколі не знаёмілі. Наконт усяго вышэйпералічанага я складаю скаргу ў Генпракуратуру, бо расцэньваю гэта як катаванне і палітычныя ропрэсіі».
22 снежня Вольгу асудзілі да 2 гадоў калоніі па ч.1 арт. 342 КК за перакрыццё руху транспарту ў мінскай Серабранцы. Пазней на яе завялі новую крымінальную справу паводле арт. 369 КК за каментар у сацыяльных сетках, у якім Вольга нібыта абразіла міліцыянта з Брэста. Гэты каментар быў размешчаны яшчэ да яе арышту. За ўвесь час у няволі Класкоўскую неаднаразова змяшчалі ў карцар і ў памяшканне камернага тыпу.