Палітзняволены Ігар Аліневіч кранальна павіншаваў бацькоў са святамі
Палітзняволены анархіст Ігар Аліневіч, якога напрыканцы снежня асудзілі да 20 гадоў калоніі, вельмі кранальна і пяшчотна павіншаваў сваіх бацькоў з Новым годам. Пачытайце, што ён піша дадому.
![Ігар Аліневіч Ігар Аліневіч](/img/v1/images/alinevic_ihar.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ігар Аліневіч
«Горача любімыя мама і тата! Віншую вас з надыходзячым 2022-м годам! Усё роўна, якая там атмасфера, вы ведаеце, як я веру ў прагрэс, і не без аб'ектыўных падстаў! Цяпер ужо немагчыма адмаўляць ультрахуткую дынаміку ўсіх сфер, у тым ліку сацыяльнай. Няхай яна супярэчлівая, але яна ёсць, а яе накіраванасць мяняецца ў імгненне вока. Але галоўнае не ў гэтым, а ў тым, што застаецца канстантай у любыя часы пры любых абставінах — нашы сямейныя адносіны.
![Турэмны дзённік Ігара Аліневіча «Загад — адмова — удар, загад — адмова — удар...» Ігару Аліневічу — 40](/img/v1/images/ihar_alinevich_1_logo_1.png?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У нас цудоўная сям'я і ўсякія выпрабаванні, якія здараліся ў розны час, мы паспяхова пераадольвалі, і я адчуваю, як наша сямейная сувязь умацоўвалася з гадамі. Менавіта таму я абраў такую паштоўку. Гэта тое, што я адчуваю ўсё больш і больш, і якраз тое, чаго мне не хапала на глыбіні. Людзі — розныя, усе выбіраюць сваю дарогу па душы ў розныя перыяды свайго жыцця.
![Паштоўка Ігара Аліневіча бацькам Паштоўка Ігара Аліневіча бацькам](/img/v1/images/photo_2022_01_03_16_14_31.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паштоўка Ігара Аліневіча бацькам
Я сапраўды хацеў вярнуцца дадому. Канешне, атрымалася як атрымалася. Але без гэтага ўнутранага жадання не атрымалася б увогуле ніяк. Мы разам, у тым ліку геаграфічна. Вы — самыя класныя і крутыя! Усё будзе добра! З любоўю, ваш сын Ігар».
![Душылі пакетам, зрэзалі скуру на пятках. Фігурант «справы анархістаў» Дзмітрый Дубоўскі распавёў, як іх катавалі Душылі пакетам, зрэзалі скуру на пятках. Фігурант «справы анархістаў» Дзмітрый Дубоўскі распавёў, як іх катавалі](/img/v1/images/photo_2021_12_28_14_40_20.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Адрас для лістоў: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ігар Уладзіміравіч Аліневіч