Ад 18 да 20 гадоў. Абвешчаны прысуд пра справе анархістаў
Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава прызналі вінаватымі ў акце тэрарызму, незаконным абароце зброі і яе перамяшчэнні праз мяжу.
«Наша Ніва» прыводзіць выракі:
Ігар Аліневіч — 20 гадоў
Дзмітрый Дубоўскі — 18 гадоў
Дзмітрый Рэзановіч — 19 гадоў
Сяргей Раманаў — 20 гадоў
Сам суд праходзіў у закрытым рэжыме з прычыны «абароны персанальных дадзеных пацярпелых». Фігуранты ўключаны КДБ у спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
Анархісты былі затрыманыя ў ноч з 28 на 29 кастрычніка мінулага года.Прысуд не канчатковы і можа быць абскарджаны на працягу 10 дзён. Вядома, што амаль ніхто з абвінавачаных не браў удзел у судовым разглядзе, калі амаль ад пачатку працэс зрабілі закрытым.