Памерла Марына Чапко — актывістка руху «CHILDREN-328». У яе быў каронавірус

У жанчыны застаўся сын, які адбывае вельмі доўгі тэрмін у калоніі. 17-гадовы хлопец быў асуджаны паводле ч. 4 арт. 328, на 11 гадоў і 7месяцаў зняволення.




147962823_3641790065938207_5615062262099081092_o.jpg

«З жыцця пайшла маладая, прыгожая мама, актывістка руху «CHILDREN-328» Марына Чапко», — напісала сёння ў фэйсбуку актывістка Ірына Шарко.

Вядома, што сын жанчыны адбывае тэрмін зняволення ў калоніі. Яго ў 17 гадоў прысудзілі паводле ч. 4 арт. 328 да 11 гадоў і 7 месяцаў пазбаўлення волі.

«Многія маладыя людзі па гэтым артыкуле зараз знаходзяцца за кратамі па сфабрыкаваных справах. На жаль гэты дзіця маму больш не ўбачыць... — Працягвае Ірына Шарко. — Марына захварэла «каронай», дало ўскладненне, здарыўся інфаркт (інсульт) галаўнога мозгу, яна запала ў кому, а сёння яе больш няма.

Яе сыход лічу несправядліва раннім. Вечная ёй, светлая памяць!»

Дапамагчы пахаваць Марыну Чапко можна, пералічыўшы грошы на картку: 

БелВЭБ, 5445 7810 0258 1517, 10/22, YULIA ASTRAUKO.

Артыкул 328 Крымінальнага Кодэксу называюць «наркатычным», бо паводле яго караюць за злачынствы, звязаныя з ўжываннем і абаротам наркатычных рэчываў. Прысуды па гэтым артыкуле надзвычай жорсткія, на доўгія гады за краты трапляюць нават непаўналетнія. У Беларусі існуюць некалькі грамадскіх рухаў, якія выступаюць за змякчэнне прысудаў па гэтым артыкуле.